Беларуская Служба

Ад «сутак» да прастрэленых каленяў – пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю

03.01.2024 16:32
Агулам ад пачатку поўнамаштабнай вайны за праяву антываеннай пазіцыі былі затрыманыя каля 1 650 беларусаў і беларусак.
.
.pixabay.com/CC0

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расійскай ваеннай тэхнікі, падрываюць расійскія ваенныя самалёты, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны, нагадвае «Вясна».

Па стане на 3 студзеня 2024 года ў Беларусі налічваецца 13 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы агулам на 199,5 гада няволі.

За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней за 35 асобаў, за намер ваяваць на баку Украіны асуджаныя 14 чалавек.

Не менш за 40 асобаў зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі, данаты беларускім добраахвотнікам і падтрымку Украіны.

За першыя паўтара месяца вайны ў Беларусі за антываенныя акцыі затрымалі больш за 1500 чалавек. У  Беларусі да гэтага часу ўлады пераследуюць грамадзян за адкрытую падтрымку Украіны і падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту.

Агулам за праяву антываеннай пазіцыі былі затрыманыя не менш за 1 645 беларусаў і беларусак. З іх 82 асобы - асуджаны паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.

аз

ГУР Украіны пасмяротна ўзнагародзіла беларускіх добраахвотнікаў

03.01.2024 11:15
Беларускія добраахвотнікі атрымалі медалі за ўдзел у баявых дзеяннях на ўсходнім напрамку фронту.