Міністэрства фінансаў 3 студзеня паведаміла пра выплату працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Belarus-2027 – у чарговы раз у беларускіх рублях.
Паводле дадзеных прэс-службы ведамства, плацеж у памеры 22,9 млн долараў у эквіваленце праведзены 29 снежня 2023 года. «Сродкі ў поўным аб’ёме» залічаныя на асобны банкаўскі рахунак, адкрыты ў «Беларусбанку» ў нацыянальнай валюце.
28 чэрвеня 2022 года Савет міністраў і Нацыянальны банк прынялі сумесную пастанову, паводле якой«выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе рэгулятара на дату плацяжу», нагадвае «Позірк».
З таго часу Беларусь пералічвае плацяжы па даўгах у рублях на спецрахунак у «Беларусбанку». Плацежнаму агенту ўлады прапанавалі самастойна забіраць сродкі з гэтага рахунку і разлічвацца з інвестарамі. Кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў дачыненні да беларускіх еўрабондаў.
Неўзабаве пасля гэтага міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы Fitch Ratings і Moody’s панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі: першае заявіла, што дэфолт у краіне непазбежны, другое назвала сітуацыю дэфолтам.
Мінфін Беларусі раскрытыкаваў гэтыя рашэнні, але выплаты па валютных абавязацельствах у рублях працягнуліся
аз