Беларуская Служба

«Беларусбанк» уводзіць абмежаванні для некаторых аперацый

04.01.2024 13:08
Яны тычацца плацежных картаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Беларусбанк

«Беларусбанк» абвясціў, што ўводзіць мінімальныя сумы на некаторыя аперацыі з картачкамі. Новаўвядзенне пачне працаваць з 5 лютага.

Як паведамляецца на сайце фінустановы, з 5 лютага банк устанаўлівае мінімальную суму на некаторыя аперацыі. Гэта будзе 1 беларускі рубель, долар, еўра, расійскі рубель ці юань. Такія ліміты ўстановяць у аперацыях з выкарыстаннем картак «Беларусбанка» на прыладах іншых фінансавых устаноў. Гэта:

- пералічэнне (перавод) грошай з рахунку, да якога аформленая картка банка;

- залічэнне грошай на рахунак, да якога аформленая картка банка, пералічаных з-за мяжы.

Пры гэтым уладальнікам рахункаў дазволілі самастойна ўстанаўліваць у аддзяленні банка некаторыя абмежаванні:

- на расходныя аперацыі ў дадатковых картках, выпушчаных кліентам клуба «Зебра»;

- на аперацыі пакупкі з выдачай наяўных грошай на дадатковых картках, выпушчаных для паслуг «Картка навучэнца» і кліентам «Зебра», а таксама для міжнародных карпаратыўных картак банка.

Хартыя'97

нг