Скандальна вядомы расійскі палітолаг Валерый Салавей упэўнена прасоўвае тэму Беларусі ў сусветнай прэсе. Ягоная версія пра цесляра 4-га разраду Яўгена Васільевіча – ураджэнца Беларусі, які ад імя Пуціна нібыта павіншаваў расіян з Новым годам, – спадабалася як брытанскай бульварнай прэсе, так і іншым «жоўтым выданням».
Напрыклад, газета Mirror напісала, што быццам бы двайніка Пуціна атруцілі. Гэта, меркаваннем выдання, адбылося таму, што «галоўным двайніком» упершыню быў публічна названы цясляр з Беларусі.
Расійскі палітолаг сцвярджае, што імя галоўнага дублёра Пуціна – Яўген Васільевіч. Чуваць галасы, што менавіта ён, а не сапраўдны Пуцін, звяртаўся да расіян з навагоднім зваротам. Прафесар Салавей даўно казаў, што сапраўдны Пуцін быў сур'ёзна хворы на рак, а ў кастрычніку 2023 года ён заявіў, што расійскі прэзідэнт памёр, а яго замянілі двайнікі, якіх кантралюе Мікалай Патрушаў.
З мінулага года ў жартах згадваецца двайнік пад імём па бацьку «Васільевіч» пасля таго, як расійскі патрыярх Кірыл памыліўся, звярнуўшыся да Пуціна «Высокапаважаны Уладзімір Васільевіч», а пазней правільна назваў Пуціна – Уладзімір Уладзіміравіч.
нг