Беларуская Служба

Лукашысты схапілі музыкаў гурта Nizkiz у Магілёве

06.01.2024 12:07
 Найбольшую вядомасць гурт здабыў пасля выбараў 2020-га гада, іх песні сталі сімвалам беларускіх пратэстаў.
   Nizkiz
Захопленыя музыкі гурта Nizkizhttps://t.me/bnkbel

Раніцай 6 студзеня стала вядома пра затрыманне ўдзельнікаў магілёўскага гурта Nizkiz.

У няволі апынуліся Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша і Дзмітрый Халяўкін — трое з чатырох удзельнікаў калектыва.  Пра гэта паведамілі ў прапагандысцкім сюжэце на дзяржтэлеканале «Беларусь 4».

Музыкі пасля пратэстаў 2020 года пакінулі Беларусь, але пазней вырашылі вярнуцца, не раскаяўшыся - сцвярджаюць у сюжэце дзяржтэлеканала і паказваюць кадры затрымання ўдзельнікаў гурта. Да іх у кватэры ўрываліся аператыўнікі пры «сілавой падтрымцы« АМАПу.

На якой падставе сілавікі ўварваліся да музыкаў, ці ўзбуджана ў дачыненні да іх крымінальная справа, а таксама які іх працэсуальны статус - невядома.

«Наша ніва» сцвярджае, што ўдзельнікі гурта Nizkiz не з'яжджалі з Беларусі, а толькі часам гастралявалі за яе межамі. Выданне зазначае, што лёс Nizkiz нагадвае гісторыю гурта Tor Band, яшчэ адных музыкаў пратэстнага часу.

Музыкі з Рагачова не жадалі з'язджаць з Беларусі і трапілі пад крымінальны пераслед. У выніку Tor Band абвясцілі экстрэмісцкім фармаваннем, а 31 кастрычніка 2023-га трох музыкаў за іх песні прысудзілі да тэрмінаў ад 7,5 да 9 гадоў калоніі.

юл