Беларуская Служба

Летась паводле арт. 19.11 КаАП былі асуджаныя, як мінімум, 2 791 чалавек

07.01.2024 13:01
Гэта лічба няпоўная і можа быць значна большай, кажуць праваабаронцы «Вясны».
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) у 2023 годзе былі асуджаныя, як мінімум, 2 791 чалавек.

Гэта лічба няпоўная і можа быць значна большай. З іх былі арыштаваныя за «экстрэмісцкія» матэрыялы мінімум 342 чалавекі агулам на 6 548 сутак.

Аштрафаваныя былі мінімум 254 чалавекі агулам на 10 019 базавых велічыняў (370 703 рублёў або 112 260 долараў). Але большасць вынікаў судоў – невядомая.

Часта ў якасці пакарання выкарыстоўваецца таксама канфіскацыя сродку правапарушэння – тэлефона або камп’ютара.

аз

Лукашысты схапілі музыкаў гурта Nizkiz у Магілёве

06.01.2024 12:07
 Найбольшую вядомасць гурт здабыў пасля выбараў 2020-га гада, іх песні сталі сімвалам беларускіх пратэстаў.