У Лідскім раёне побач з вёскай Тосіна абрынуўся пралёт моста праз Нёман. У гэты час на мосце працавалі людзі, якія праводзілі дэмантаж маста.
«У выніку падзення пліты атрымалі траўмы два чалавекі, якія праводзілі дэмантаж маста, а таксама ў вадзе апынуўся экскаватар з машыністам», – паведамляе МНС Беларусі.
Пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы ратавальнікі транспартавалі двух пацярпелых, а група выратавання на водах дастала рабочага з экскаватара.
Усе выратаваныя дастаўленыя ў шпіталь.
МНС Беларусі
нг