«Беларусь устрымаецца ад запрашэння назіральнікаў АБСЕ на выбары, якія пройдуць 25 лютага 2024 году», – паведаміў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас.
Паводле яго слоў, беларускі бок паведаміў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ аб сваім намеры не запрашаць назіральнікаў і абгрунтаваў свае аргументы ды матывацыю.
Беларусь не запрашала назіральнікаў АБСЕ на прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе і на канстытуцыйны рэферэндум 2022 года. Усе выбары і рэферэндумы ў Беларусі, пачынаючы з 1995 году, БДІПЧ АБСЕ прызнала неадпаведнымі стандартам АБСЕ, непразрыстымі і несумленнымі, паведамляе Радыё «Свабода».
вс