Пасля адбыцця арышту Беларусь пакінула Інэса Ворыхава – маці Маргарыты Ворыхавай, дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве. Пра гэта паведамляе «Настоящее время».
30 лістапада Інэсу Ворыхаву затрымалі і асудзілі на 15 сутак. У яе кватэры ў Наваполацку адбыўся ператрус. У тэлефоне жанчыны знайшлі падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс у сетцы Instagram.
Жанчына кажа, што ў параўнаўча невялікім Наваполацку штотыдзень па палітычных матывах затрымліваюць па пяць-шэсць чалавек.
Яна згадвае, што ў наваполацкім ізалятары шмат «палітычных», кожны тыдзень прыводзяць новых. Часцей за ўсё прысуды даюць за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» – то бок, за падпіскі ў сацсетках на акаўнты, якія рэжым Лукашэнкі вырашыў забараніць.
Пасля вызвалення Ворыхава пераехала ў Вільню. «Я баюся пераследу. Пры гэтым хачу жыць у Беларусі: люблю сваю краіну, але разумею, што цяпер там знаходзіцца небяспечна», – гаворыць жанчына, цытуе яе словы «Еўрарадыё».
вс