Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Нам патрэбны моцныя саюзнікі, Польшча – адзін з іх

09.01.2024 07:59
Кіраўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета знаходзіцца з трохдзённым працоўным візітам у Польшчы.
Святлана ЦіханоўскаяPAP/Leszek Szymański

Святлана Ціханоўская заявіла, што ў барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі патрэбны моцныя саюзнікі, і Польшча – адзін з іх. Падчас прэс-канферэнцыі Святлана Ціханоўская пералічыла бліжэйшыя планы свайго кабінета:

-Мы працягваем шукаць шляхі вызвалення палітвязняў. У гэтым годзе мы плануем арганізаваць вялікую акцыю за еўрапейскі выбар беларусаў і працягнуць кампанію па выдачы пашпартоў Новай Беларусі. Будзем патрабаваць, каб т.зв. выбары ў беларускі парламент не былі прызнаныя краінамі свету. Мы хочам працягваць намаганні, каб прыцягнуць да адказнасці Аляксандра Лукашэнку і яго прыхільнікаў.

Падчас размовы са Святланай Ціханоўскай міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў поўную падтрымку імкненням беларускага народа да дэмакратызацыі, развіццю грамадзянскай супольнасці і еўрапейскім памкненням. Таксама адбыліся перамовы з міністрам па справах ЕС Адамам Шлапкам і мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім.

Сёння Святлана Ціханоўская і члены АПК сустрэнуцца, сярод іншага: са спікерамі Сейма і Сената. Увечары таксама адбудзецца сустрэча прэзідэнта Анджэя Дуды і Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі беларускай грамадскасці.


Аб'яднаны Пераходны Кабінет Аб'яднаны Пераходны Кабінет

ав