Севярынец у выбарах не ўдзельнічаў, але выкарыстоўваў перадвыбарны перыяд для размоў з людзьмі. У той дзень ён правёў на плошчы ля сталічнага Камароўскага рынку «народны пікет свабоды і салідарнасці».
25 траўня 2021 году Магілёўскі абласны суд прысудзіў сустаршыні БХД 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў «падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў».
27 жніўня таго ж году Вярхоўны суд не задаволіў скаргу на прысуд.
23 сакавіка 2022 году МУС уключыла Севярынца ў «пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
21 чэрвеня 2023 г. у Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады.
10 ліпеня 2023 г. стала вядома, што палітвязня перавялі з ПК № 17 у Турму № 1.
Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
ав/Свабода/Вясна