У пасце, размешчаным на афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку, італьянскае пасольства ў Беларусі паведаміла, што летась выдала беларусам больш за 40 тысяч віз, – піша газета «Наша Ніва».
Пры гэтым італьянцы абяцаюць на гэтым не спыняцца і ў 2024 годзе выдаць беларусам 50 тысяч віз.
Італія традыцыйна займае лідзіруючыя пазіцыі па колькасці выдадзеных беларусам «шэнгенаў». Нават у цяперашнія няпростыя часы італьянская амбасада разам з французскай і венгерскай – месца, дзе беларусам найпрасцей атрымаць турыстычныя шэнгенскія візы.
эж