У судзе Івацэвіцкага раёна 15 студзеня адбудзецца суд па замене палітвязню Рыгору Кастусёву рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Сяргея Кухацкавальца, старшыню Партыі БНФ могуць перавесці ў турму, паведамляе Правабабрончы цэнтр «Вясна».
Нагадаем, Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе паводле арт. 357 КК «змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі ў ПКТ на 6 месяцаў.
У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем – у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
вс