Беларуская Служба

Затрыманы разьбяр Юрась Камандзірчык – аўтар мемарыяльнага крыжу ў Курапатах

12.01.2024 08:14
62-гадовы Юрась Камандзірчык сябра Саюзу народных майстроў, з 2021 году – народны майстар Беларусі.
Юрась Камандзірчык Фота: Юрась Камандзірчык / Facebook

Сілавікі затрымалі народнага майстара Беларусі, разьбяра па дрэве Юрася Камандзірчыка. Пра гэта паведамляе выданне «Позірк». Паводле крыніцы выдання, майстар з’язджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію. Сам Камандзірчык напісаў пра вяртанне ў «Фэйсбуку» напрыканцы 2023 года. Падставы затрымання невядомыя.

62-гадовы Юрась Камандзірчык сябра Саюзу народных майстроў, з 2021 году – народны майстар Беларусі. Пражывае ў Мядзелі (Менская вобласць).

Разам з мастаком Алесем Цыркуновым ён з’яўляецца аўтарам мемарыяльнага крыжа выбітнаму беларускаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму на месцы масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.

эж