Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прыняў рашэнне абвясціць экстрэмісцкімі рэсурсы, звязаныя з праектам «Настоящее время».
Поўны пералік «экстрэмісцкіх» інфармацыйных рэсурсаў «Настоящего времени» займае пяць старонак. Сярод іх – «Настоящее Время. Беларусь», «Настоящее Время. Азия» і інш.
«Настоящее время» – рускамоўны тэлеканал з рэдакцыяй у Празе. Гэта сумесны медыяпраект Радыё «Свабода» і «Голаса Амерыкі».
Афіцыйнае кругласутачнае вяшчанне пачалося 7 лютага 2017 года. Тэлеканал даступны на кабельных, спадарожнікавых і лічбавых платформах. СМІ цалкам фінансуецца Кангрэсам ЗША. Сваю задачу «Настоящее Время» пазіцыянуе ў «прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў і інстытутаў».
вс