Беларуская Служба

У снежні ў Беларусі найбольш даражэла гародніна

12.01.2024 10:57
Пры гэтым у цэлым індэкс спажывецкіх цэн на харчовыя тавары ў снежні (у параўнанні з лістападам) склаўся на ўзроўні 101,5 %. За год рост склаў 6,8%.
Ілюстрацыя Фота: Drazen Zigic/Shutterstock

Лідарам росту коштаў у Беларусі ў снежні, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта, стала гародніна, – паведамляе euroradio. У параўнанні з лістападам яе кошт павялічыўся на 18,2 %. Садавіна падаражэла на 7 %, яйкі курыныя – на 1 %. Пры гэтым у цэлым індэкс спажывецкіх цэн на харчовыя тавары ў снежні (у параўнанні з лістападам) склаўся на ўзроўні 101,5 %. За год рост склаў 6,8%.

Не так прыкметна, але даражэлі і нехарчовыя тавары. Рост да лістапада склаў 0,1%, да снежня мінулага года – 2,9%. У якасці прыкладу Белстат прыводзіць звесткі па друкаваных выданнях, якія за месяц падаражэлі на 1,5%, лекавыя прэпараты (плюс 1,2% за месяц) і тэлевізарах (плюс 1,1 %).

Падаражэлі і паслугі. У прыватнасці, цэны на паслугі вышэйшай адукацыі выраслі за месяц на 6,5 %, турыстычныя – на 2,7 %, медыцынскія – на 2,6 %, санаторна-аздараўленчыя – на 2,5 %. Агулам жа за месяц інфляцыя ў снежні склала 0,9%.

эж