Беларуская Служба

Міністр унутраных спраў пацвердзіў, што палітвязні пад амністыю не пападуць

12.01.2024 14:00
Ён адзначыў, што кожны, хто асуджаны за экстрэмізм і тэрарызм, меў магчымасць звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прашэннем аб памілаванні. 
Іван Кубракоўфота: Белта

Адказваючы на пытанне аб планаванай амністыі Іван Кубракоў выказаўся пра зняволеных па артыкулах за экстрэмізм і тэрарызм.

Асобы, асуджаныя па адпаведных артыкулах, як мяркуецца на дадзены момант, не будуць падлягаць амністыі. «Намі было прапанавана: экстрэмісты і тэрарысты, якія асуджаныя і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, – да іх амністыю не прымяняць. Нашу прапанову падтрымалі. Таму што ўсе разумеюць, што здзейснілі гэтыя людзі. І на сённяшні дзень праблема застаецца. На жаль, тыя збеглыя, якія сёння знаходзяцца за мяжой, спрабуюць уплываць розным спосабам на нашых грамадзян, асабліва на моладзь, якая знаходзіцца тут. Але сітуацыю мы кантралюем, вядзем разведку ў тым ліку і ў інтэрнэце, таму што ўсё гэта адбываецца дыстанцыйна», – расказаў журналістам кіраўнік МУС.

Ён адзначыў, што кожны, хто асуджаны за экстрэмізм і тэрарызм, меў магчымасць звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прашэннем аб памілаванні. Заявы тых, хто такія прашэнні напісаў, былі разгледжаны і часткова задаволены. У астатніх у МУС пакуль не бачаць асаблівага раскаяння. «Таму наша адназначная прапанова – не прымяняць амністыю да гэтай катэгорыі асуджаных», – растлумачыў Іван Кубракоў.

ав/Белта