Беларуская Служба

У Мінску завяршыўся суд над беларускай, якая вярнулася са Швецыі

13.01.2024 09:58
Жанчыне пагражае да 10 гадоў турмы, але канчатковы прысуд пакуль невядомы.
 .
Галіна Краснянская. Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96/

У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67-гадовай Галінай Краснянскай (Коваль).

Жанчыну абвінавацілі паводле ч.2 арт. 361-1 КК і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім дабраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Па гэтым артыкуле жанчыне магло пагражаць ад 5 да 10 гадоў турмы.

Паведамляецца, што Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.

Хутчэй за ўсё 12 студзеня Краснянскай быў вынесены прысуд, аднак ён праваабаронцам пакуль невядомы.

Крыніца: ПЦ «Вясна»