Беларуская Служба

Кубракоў паабяцаў пакараць беларусаў, якія з’ехалі за мяжу 

14.01.2024 09:09
Паводле яго слоў, сітуацыя ў Беларусі пад кантролем.
Іван Кубракоўфота: Белта

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў паабяцаў рэпрэсіі нават тым, хто знаходзіцца за мяжою.

«Мы працуем не толькі прафілактычна, але і ў аператыўным плане. Працуюць нашы падраздзяленні інтэрнет-разведкі. Калі вы заўважылі, асабліва ў пачатку электаральнай кампаніі спрабуюць недзе паўплываць менавіта на кіраўнікоў, на службовых асобаў.

Ёсць абразы, ёсць пагрозы. Але ўсе яны думаюць, што знаходзяцца за мяжой і іх адтуль дастаць немагчыма. Насамрэч, сёння органы ўнутраных справаў дакументуюць кожны такі факт, мы распачынаем крымінальныя справы. За кожнае слова – усім давядзецца адказаць.

Рана ці позна, мы іх сюды даставім. Або яны прыедуць самі. Гэта я сцвярджаю ўпэўнена», – сказаў Іван Кубракоў «Беларусь 1».

Кубракоў паабяцаў, што паўтору 2020 года не будзе. Паводле яго, будзе абсталяваны кнопкай трывожнай сігналізацыі і сістэмамі відэаназірання.

«Раскажу на прыкладзе Мінска. Выдзелена спецыяльнае памяшканне, дзе будуць працаваць не менш як 50 чалавек. Кожны выбарчы ўчастак і прылеглая тэрыторыя будуць старанна кантралявацца. У выпадку найменшай небяспекі будуць замацаваныя групы хуткага рэагавання, якія будуць аказваць дапамогу супрацоўнікам, якія забяспечваюць ахову парадку. Таму сітуацыя знаходзіцца ў нас пад кантролем», – сказаў Кубракоў.

Крыніца: Наша Ніва

нг