Беларуская Служба

Памёр беларускі фатограф Уладзімір Парфянок

15.01.2024 11:30
Час і прычыны смерці выбітнага беларускага фатографа і культурніцкага дзеяча высвятляюцца.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:_Alicja_ /pixabay.com/CC0 Public Domain

Памёр беларускі фатограф Уладзімір Парфянок. Інфармацыю пра смерць выбітнага беларускага фатографа і культурніцкага дзеяча паведамілі Reform.by яго сябры.

Уладзімір Парфянок перастаў выходзіць на сувязь з вечара пятніцы, 12 студзеня. Цягам выходных сябры фатографа намагаліся звязацца з ім, а ўвечары 14 студзеня прыехалі да яго дадому. На кватэры фатографа знайшлі ўжо мёртвым.

Час і прычыны смерці творцы высвятляюцца.

Уладзімір Парфянок – адна з выбітных постацей у беларускай фатаграфіі. Рэдактар, фатограф, прадстаўнік «новай хвалі» творчай фатаграфіі 1980-х, куратар і адзін з заснавальнікаў галерэі візуальных мастацтваў Nova, ён зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі і культуры. Удзельнік шматлікіх выставачных праектаў у Беларусі і за мяжой. Адзін з выкладчыкаў Школы фатаграфіі ў Мінску. Куратар Нацыянага цэнтра сучасных мастацтваў, Майстэрні-музея Заіра Азгура. Пад яго ўплывам было сфарміравана не адно пакаленне фатографаў і крытыкаў фатаграфіі.
Аўтар культавых фотасерый «Persona non-grata», «Lucida momenta», «Сад камянёў» ды іншых. Сябра Беларускага саюза мастакоў і дарадца экспертнага савета Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

аз