Беларуская Служба

Больш за 200 дзяцей з траўмамі ад катання з горак звярнуліся да медыкаў

15.01.2024 13:45
Медыкі звяртаюць увагу найперш на небяспечнасць цюбінгаў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay/12019

Ад пачатку зімы да медыкаў звярнуліся больш за 200 дзяцей, якія атрымалі траўмы падчас катання з горак на цюбінгах, лядзянках, санках, паведамляе прэс-служба Мінздароўя Беларусі.

У РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ад пачатку зімы звярнуліся 48 дзяцей з траўмамі, а ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі — 17 дзяцей. Ва ўсіх іх дыягнаставалі цяжкія траўмы пасля зімовай забавы.

Медыкі звяртаюць увагу найперш на небяспечнасць цюбінгаў. «Высокая хуткасць і некіравальнасць цюбінга, немагчымасць своечасова затармазіць пры спуску ў большасці выпадкаў прыводзіць да сур'ёзных траўм, а часам і да гібелі людзей», – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства здароўя Беларусі.

вх