У ходзе шматэтапнай спецаперацыі СБУ затрымала баевіка з групоўкі «Вагнера», якога расійская вайсковая выведка «закінула» ва Украіну для дыверсій.
Ён атрымаў заданне прыбыць з Беларусі ў Ровенскую вобласць для карэкціроўкі расійскіх авіяўдараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны. У выніку гэта мусіла прывесці да адключэння электраэнергіі ў Кіеве.
Аб такіх планах агрэсара СБУ стала вядома падчас знаходжання дыверсанта на тэрыторыі Рэспублікі Сербія.
З таго часу ўкраінскія спецслужбы паэтапна дакументавалі яго злачынныя дзеянні ад перасячэння дзяржаўнай мяжы да прыбыцця на месца дыверсіі ва Украіне.
У выніку злачынцу злавілі, калі ён спрабаваў прымацаваць некалькі GPS-трэкераў да слупоў ЛЭП, якія забяспечваюць энергіяй Кіеўскую агламерацыю.
Па сігналах «маякоў» акупанты хацелі нанесці кропкавы ўдар па энергетычных аб'ектах, у тым ліку з выкарыстаннем беспілотнікаў-камікадзэ тыпу «Шахед».
Як устанавіла следства, затрыманы зʼяўляецца грамадзянінам Беларусі.
З 2014 па 2017 год гэты мужчына ўваходзіў у склад тэрарыстычнай групоўкі «ЛНР/ДНР» і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны. У пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ беларус далучыўся да расійскай прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер», у шэрагах якой штурмаваў Бахмут і бліжэйшыя вёскі. Пазней ён вярнуўся ў Беларусь, дзе атрымаў заданне ад свайго куратара ваеннай разведкі РФ аб падрыхтоўцы дыверсій на памежнай тэрыторыі Украіны.
На падставе сабраных доказаў следчыя СБУ плануюць паведаміць затрыманаму аб падазрэнні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны:
▪️ арт. 113 (дыверсія);
▪️ ч. 1 арт. 258-3 (удзел у тэрарыстычнай групоўцы або тэрарыстычнай арганізацыі).
вх