Беларуская Служба

Сілавікі затрымалі былога журналіста Яўгена Глушкова

15.01.2024 15:06
Сілавікі затрымалі былога магілёўскага журналіста і відэааператара Яўгена Глушкова, цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары.
 .
Яўген Глушкоў.Фота: baj.media

Пра гэта распавёў «Мэдыязоне» знаёмы затрыманага. Яўгена Глушкова затрымалі 4-5 студзеня.

Па словах ягонага знаёмага, Глушкоў жыў адзін, з жонкай і сынам кантакт апошнім часам не падтрымліваў.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў з MAYDAY.TEAM, Глушкоў звязваўся са знаёмымі 4 студзеня, пасля гэтага ён знік – дома ён не з'яўляўся, нікому не пісаў і не тэлефанаваў.

Тое, як Глушкова выводзяць міліцыянты, бачылі суседзі затрыманага. Яшчэ адзін знаёмы журналіста расказаў, што Глушкоў цяпер пад следствам. Пра гэта жонцы затрыманага паведаміў следчы.

Па якім артыкуле ў дачыненні да Глушкова распачата справа – невядома.

Яўген Глушкоў — былы магілёўскі журналіст, у 1990-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.

У Беларусі за кратамі цяпер 32 прадстаўнікі медыя.

вх