Беларуская Служба

За «абразу Лукашэнкі» ў 2023 годзе асудзілі як мінімум 324 чалавек

16.01.2024 10:43
У 2023 годзе па палітычных справах актыўна судзілі беларусаў розных групаў і ўзростаў, незалежна ад прафесіі і сацыяльнага стану.
Ілюстрацыйны здымакilikeyellow/shutterstock

У 2023 годзе па палітычных справах актыўна судзілі беларусаў розных групаў і ўзростаў, незалежна ад прафесіі і сацыяльнага стану: праваабаронцаў і адвакатаў, музыкаў, айцішнікаў і менеджараў культуры, паведамляе «Наша ніва».

Лукашэнкаўскія суддзі выносілі прысуды за песні, развіццё нацыянальнай культуры, праяву антываеннай пазіцыі і дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій, піша «Вясна».

Больш за ўсё беларусаў судзілі ў 2023 годзе паводле:

• арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) – 863 чалавекі;
• арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) – 324 чалавекі;
• арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) – 187 чалавек;
• арт. 130 КК (распальванне варожасці) – 162 чалавекі.

яс