Беларуская Служба

У Гродзенскай вобласці Беларусі будзе створаны «вузел супраціву»

17.01.2024 12:40
У мінулым годзе такія вузлы былі створаны ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/Kosmogenez

У бягучым годзе ў Гродзенскай вобласці, прыгранічнай з Літвой і Польшчай, плануецца стварэнне трэцяга «вузла супраціву» ў Беларусі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Аляксандр Бас. Ён таксама адзначыў, што ў мінулым годзе такія вузлы былі створаны ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

«Вузлы супраціву» ствараюцца з удзелам мясцовых органаў улады і пасля абсталявання перадаюцца на баланс Узброеных сіл, паведамляе выданне «Союзное вече».

На гэтых аб'ектах падраздзяленні аператыўнага камандавання і Сіл спецыяльных аперацый будуць праводзіць заняткі па баявой падрыхтоўцы на працягу некалькіх тыдняў.

Генерал-маёр Аляксандр Бас падкрэсліў, што стварэнне гэтых «вузлоў супраціву» мае вялікае значэнне для спецыяльных ваенных аперацый, бо дазваляе выкананне задач самастойна або ізалявана.

аз

Валеры Кавалеўскі заклікаў ААН адрэагаваць на новую ваенную дактрыну беларускага рэжыму

17.01.2024 08:47
У абноўленым праекце Ваеннай дактрыны ўпершыню разглядаецца магчымасць прымянення ядзернай зброі.

Тры візавыя цэнтры знізілі зборы для беларусаў

17.01.2024 11:26
Для прыкладу, візавы цэнтр Літвы знізіў памер сэрвіснага збору на 4 еўра.