Беларуская Служба

У Давосе Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэлі «Абараняючы адзіны фронт Еўропы»

17.01.2024 14:05
Гэта добрая магчымасць паказаць, што Беларусь, кажа дарадчык Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Святлана Ціханоўская ў Давосе PAP/EPA/GIAN EHRENZELLER

17 студзеня дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у дзвюх панэльных дыскусіях, якія праходзяць у рамках асноўнай праграмы Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім Давосе.

У тым ліку, падчас выступу на панэлі высокага ўзроўню «Абараняючы адзіны фронт Еўропы» Святлана Ціханоўская назвала, як негатыўныя, так і станоўчыя сцэнары для Беларусі.

«Беларусь адыгрывае ключавую ролю ў спыненні вайны. Без Беларусі Пуцін ніколі не зможа захапіць Кіеў, напасці на Польшчу», – канстатавала Ціханоўская. Яна таксама звярнула ўвагу, што лёс Украіны і Беларусі пераплецены:

- Мы выдатна разумеем, што без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі. Але таксама без свабоднай, незалежнай і еўрапейскай Беларусі будзе пастаянная пагроза для Украіны і нашых суседзяў.

Галоўны дарадчык Святланы Ціханоўскай Франак Вячоркападкрэсліў значэнне ўдзелу беларускай палітык у такіх сустрэчах:

- Гэта добрая магчымасць паказаць, што Беларусь – гэта таксама частка архітэктуры бяспекі; Беларусь таксама частка адзінага фронту абароны еўрапейскіх каштоўнасцей. Магчымасць паказаць, што Беларусь і Лукашэнка – гэта дзве розныя рэчы. Лукашэнка – гэта дыктатар, які прадае краіну Пуціну, але беларускі народ з гэтым не згодны. Дзякуючы такім выступам нам удаецца захаваць суб’ектнасць Беларусі. Удзельнічаючы ў такіх форумах Ціханоўская падкрэслівае, што беларусы заслугоўваюць на еўрапейскую незалежную будучыню.

Разам са Святланай Ціханоўскай у дыскусіі бралі ўдзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнтка Венгрыі Каталін Новак, прэм’ер Харватыі Андрэй Пленкавіч і міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

IAR/аз

Канфлікты ва Украіне і на Блізкім Усходзе здамінавалі форум у Давосе

17.01.2024 12:25
54-ы Сусветны эканамічны форум у Давосе працягнецца да бліжэйшай пятніцы.