Беларуская Служба

«Вясна» накіравала зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды пагаршэння здароўя Паўла Кучынскага

20.03.2024 10:15
Паводле юрыстаў, прызначанае палітвязню пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ставіць пад пагрозу яго жыццё.
  ,
Зала пасяджэнняў ААН, ЖэневаFoto: Autorstwa This file is not in the public domain. Therefore you are requested to use the following next to the image if you reuse this file: © Yann Forget / Wikimedia Commons, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=138661

Юрысты Праваабарончага цэнтра «Вясна« накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды пагаршэння стану здароўя Паўла Кучынскага. Паводле іх, прызначанае палітвязню пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі не ўлічвае цяжкі стан яго здароўя, не дазваляе яму прайсці якаснае лячэнне і ставіць пад пагрозу яго жыццё.

Палітзняволены маладзечанец Павел Кучынскі мае першую групу інваліднасці – у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворванне, яго ўтрымліваюць у зняволенні больш за два гады. У чэрвені 2022 года яго прысудзілі да пяці гадоў калоніі, а па выніках апеляцыі паменшылі прысуд толькі на тры месяцы. Пры гэтым замена пакарання, на не звязанае з пазбаўленнем волі, судом не разглядалася. Замест калоніі Паўла накіравалі ў рэспубліканскую лякарню ў Калядзічах, дзе палітвязень цяпер праходзіць лячэнне, якое яму не дапамагае, таму хвароба прагрэсуе.

Раней з лекарамі праводзілася кансультацыя з нагоды перасадкі касцявога мозгу, але гэта немагчыма зрабіць ва ўмовах зняволення. У сувязі з гэтым юрысты »Вясны« звярнуліся да спецыяльных дакладчыц ААН па Беларусі Анаіс Марэн і спецыяльнай дакладчыцы ААН па пытанні аб праве на здароўе Тлаленг Мафокенг з просьбай пачаць камунікацыю з уладамі Беларусі па забеспячэнні Паўлу Кучынскаму доступу да належнай медыцынскай дапамогі.

аз

Следчы камітэт пачаў «спецвытворчасць» супраць двух жыхароў Віцебскай вобласці

19.03.2024 14:15
«Спецвытворчасць» прадугледжвае магчымасць судовага разбіральніцтва ў адсутнасць падсуднага.

У Беларусі судзяць журналіста Ігара Карнея за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні

19.03.2024 19:04
Прапагандысты пішуць, што журналіста Ігара Карнея судзяць за супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ)