На сённяшні дзень Расійскія цэнтры навукі і культуры адкрыты больш чым у 60 краінах. У Беларусі яны працуюць у Мінску, Брэсце і Гомелі. Цяпер Рускі дом з'явіўся і ў Гродне.
Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталь Нявера заявіў, што ініцыятыва адкрыцця ў Гродне Рускага дома зыходзіла не «зверху». Паводле яго слоў, з такім запытам у «Рассупрацоўніцтва» звярнуліся члены аб'яднання «Рускае грамадства».
З моманту прыняцця рашэння да сённяшняга ўрачыстага адкрыцця Расійскага цэнтра навукі і культуры прайшло паўтара года. На гэтай пляцоўцы будуць праходзіць майстар-класы, канцэрты, кінапаказы, адукацыйныя мерапрыемствы, выставы расійскіх і беларускіх мастакоў, паведамляе БЕЛТА.
вх