Беларуская Служба

Добраахвотнікі пачалі вайсковую падрыхтоўку для кандыдатаў на службу ў Войсках тэрытарыяльнай абароны Польшчы (ФОТА/ВІДЭА)

05.10.2024 17:03
13-я Сілезская брыгада - адна з нешматлікіх польскіх вайсковых часцей, дзе існуе кавалерыйскае падраздзяленне. 
Войскі тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл Польшчы крыніца: x.com/MON_GOV_PL

31 добраахвотнік пачаў асноўную вайсковую падрыхтоўку для кандыдатаў на службу ў Войсках тэрытарыяльнай абароны. З іх пяць – жанчыны. Кандыдаты праходзяць навучанне ў горадзе Цешын на паўднёвым-захадзе Польшчы. 

Прэс-сакратар 13-й Сілезскай брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны паручнік Томаш Дзерга сказаў, што падчас падрыхтоўкі кандыдаты атрымаюць асноўныя практычныя веды ў вайсковай справе.

- Кандыдаты пачалі асноўную вайсковую падрыхтоўку, падчас якой навучацца арыентавацца па карце, выжываць у лесе, кідаць гранаты, страляць і разбіраць зброю. У канцы іх чакае экзамен, які называецца «Тактычная пятля», а пазней – вайсковая прысяга.

Пасля падрыхтоўкі і здачы экзаменаў байцы будуць прыпісаныя да 13-й Сілезскай брыгады.

13-я Сілезская брыгада - адна з нешматлікіх польскіх вайсковых часцей, дзе існуе кавалерыйскае падраздзяленне. 

вс