Аўтамабіль з мігрантамі спынілі ў Краслаўскім раёне, які мяжуе з Беларуссю, паведамляе памежная служба Латвіі.
У машыне знайшлі восем іранцаў, двое з іх ехалі ў багажніку. Іранцы не мелі праязных дакументаў, сапраўдных візаў і ВНЖ.
На беларуса завялі крымінальную справу па артыкуле аб незаконным перамяшчэнні праз мяжу вялікай колькасці асоб (частка 3 артыкула 285 КК Латвіі). Беларуса адправілі пад варту. Артыкул прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
вх