Беларуская Служба

Беларускі рэжым у чарговы раз пашырыў «Спіс экстрэмістаў»

12.04.2024 14:23
Сярод іншых, у спіс дадалі музыкаў Nizkiz, а таксама асуджаную па вяртанні з Польшчы Аляксандру Каско.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/viasna96

12 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі музыкаў Nizkiz Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу ды Дзмітрыя Халяўкіна, а таксама асуджаную па вяртанні з Польшчы Аляксандру Каско. Усяго гэтым разам у «Спіс» дадалі яшчэ 15 чалавек — цяпер у ім 3975 прозвішчаў.

Праваабаронцы нагадваюць, што грамадзянам, якіх улады ўнеслі ў «Спіс экстрэмістаў», у Беларусі забараняецца: займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць ваенную службу.

Апроч таго, фінансавыя аперацыі ўключаных у «Спіс экстрэмістаў» грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю, то бок адкрыццё банкаўскага рахунку, разавыя плацяжы, пераводы, паступленні, выдача, абмен, унясенне грашовых сродкаў.

Крыніца: ПЦ «Вясна»