Беларуская Служба

Суд у Познані вынес прысуд шпіёну з Беларусі

30.04.2024 12:04
Беларус быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpeterbwiberg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Акруговы суд у Познані вынес прысуд шпіёну з Беларусі. Мужчына быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён працаваў на беларускую разведку і вызначаў абʼекты, важныя для абароны Польшчы.

Другога беларуса – таксама абвінавачанага ў шпіянажы – суд апраўдаў з-за адсутнасці доказаў.
У сувязі з характарам справы суд праходзіў у закрытым рэжыме. Абгрунтаванне прысуду было агучанае толькі часткова.

Скупыя доказы ў гэтай справе могуць сведчыць аб высокім прафесіяналізме дзеянняў падсуднага і яго здольнасці пазбегнуць выкрыццё, лічыць суддзя Катажына Вольф(Katarzyna Wolff):

- Беручы пад увагу цяжар прадʼяўленых абвінавачванняў, вайну за нашай усходняй мяжой і агульную палітычную сітуацыю ў свеце, можа здавацца, што гэта лагоднае пакаранне. Аднак, паводле суда, пакаранне адпавядае ступені шкоднасці, дзеянняў у якіх падсудны быў абвінавачаны.

Асуджаны беларускі шпіён дзейнічаў на тэрыторыі Вялікапольшчы менш за месяц. Яго злавілі ў 2022 годзе. Пракуратура не раскрывае, якімі абʼектамі цікавіўся мужчына. Пракурор, які патрабаваў для абвінавачанага 5 гадоў пазбаўлення волі, не прысутнічаў на абвяшчэнні прысуду, таму пакуль невядома, ці будзе яго абскарджваць. У сваю чаргу абаронца беларуса ўжо паведаміў, што ўнясе апеляцыю.

Другі, апраўданы беларус не хаваў радасці. Ён паведаміў, што едзе дадому да сямʼі. Суд зняў з яго ўсе меры стрымання. Пасля прысуду мужчына паведаміў, што прыехаў у Польшчу на працу і пражываў у адной кватэры з асуджаным. Ён таксама тлумачыў, што яны былі знаёмымі ўсяго тры тыдні.

IAR/аз

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў пра затрыманне беларуса, які замовіў напад у Вільні на паплечніка Навальнага

19.04.2024 18:06
Падазраваныя былі затрыманыя ў Варшаве 3 красавіка.