Беларуская Служба

Беларусь - у канцы сусветнага рэйтынгу сістэм аховы здароўя

02.05.2024 11:39
На адзін радок вышэй за Беларусь размясцілася Нігерыя (87 месца), ніжэй - Азербайджан (89 радок).
Медыцынаt.me/belhalat_by/8430

Беларусь заняла 88 месца з 94 у найноўшым сусветным рэйтынгу сістэмаў аховы здароўя (Health Care Index) за 2024 год, апублікаваным міжнароднай базай дадзеных Numbeo. Гэты рэсурс спецыялізуецца на ацэнцы розных аспектаў якасці жыцця ў краінах свету.

Беларусь стала адзінай дзяржавай Еўропы ў рэйтынгу з індэксам аховы здароўя меншым за 50 балаў.

Агулам у рэйтынгу 94 краіны. На адзін радок вышэй за Беларусь размясцілася Нігерыя (87 месца), ніжэй - Азербайджан (89 радок).

Сярод суседніх краінаў Беларусі ніжэй за ўсіх у рэйтынгу Польшча - яна заняла 76 месца. Украіна знаходзіцца на 75 месцы, Расія – на 55, Латвія - на 52, Літва – на 16.

Узначалілі рэйтынг азіяцкія краіны: Тайвань (1 месца), Паўднёвая Карэя (2) і Японія (3). У канцы рэйтынгу - Венесуэла (94 месца), Бангладэш (93) і Марока (92).

вс