Беларуская Служба

Супраць апанентаў рэжыму Лукашэнкі ўжываецца карная псіхіятрыя

06.05.2024 11:26
Дзмітрыя Першына з Рэчыцы абвінавацілі па частцы 2 артыкула 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса Беларусі і ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).
Ілюстрацыя Фота: Tunatura/Shutterstock

У Рэчыцы суд пакараў Дзмітрыя Першына за паклёп і абразу Аляксандра Лукашэнкі, накіраваўшы яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны шпіталь, – паведамляе «Гомельская вясна». Так званы суд адбыўся 8 красавіка, але яго вынік стаў вядомы толькі цяпер.

Дзмітрыя Першына з Рэчыцы абвінавацілі па частцы 2 артыкула 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса Беларусі і ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу разглядаў Станіслаў Іванюценка. Ён вызначыў, што ў адносінах да Дзмітрыя трэба ўжыць прымусовыя меры бяспекі і лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. 3 траўня Міністэрства ўнутраных спраў РБ дадало Дзмітрыя ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Паводле gomelspring.org/ez