Беларуская Служба

У чатырох раёнах Брэсцкай вобласці ўведзеная забарона на наведванне лясоў

06.05.2024 12:00
У 111 раёнах наведванне лясоў абмежаванае, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарYlvers/pixabay.com/CC0 Public Domain

Забарона на наведванне лясоў уведзеная ў чатырох раёнах Брэсцкай вобласці – Брэсцкім, Кобрынскім, Жабінкаўскім і Маларыцкім, сведчаць актуальныя дадзеныя інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Лясы ў гэтых раёнах забаронена наведваць з 5 траўня, ім прысвоены 4-ы клас пажарнай небяспекі («высокая пажарная небяспека»).

Усяго класаў небяспекі пяць, самы высокі 5-й сведчыць аб «надзвычайнай» пагрозе ўзгарання, нагадвае «Позірк».

У 111 раёнах наведванне лясоў абмежавана.

Няма абмежаванняў на наведванне лясоў у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, Бярэзінскім – Мінскай, Шклоўскім – Магілёўскай.

4 траўня Мінлясгас паведаміў аб ліквідацыі пяці ўзгаранняў у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях на агульнай плошчы 1,5 га.

Увядзенне адпаведных абмежаванняў – адказнасць райвыканкамаў. У кожным раёне прымяняюцца свае меры абмежавальнага характару (час наведвання, уезд на транспарце, асобныя ўчасткі ляснога фонду).
Пры абмежаванні (жоўты ўзровень) дазваляецца наведванне лясоў, але не на аўтатранспарце і без запальвання вогнішчаў. Пры забароне (чырвоны ўзровень) лес наведваць нельга.

аз