Беларуская Служба

Кубінскія мігранты не хацелі вяртацца ў Беларусь і заблакавалі КПП

16.05.2024 18:37
Кубінцы – трое дарослых мужчын, дзве жанчыны і дзве дзяўчыны-падлеткі – прыбылі ў Літву тры тыдні таму праз пункт пропуску і папрасілі прытулак у Літве.
   .
Мяжа Літвы і Беларусі.Фота: shutterstock/Karolis Kavolelis

Сямёра грамадзян Кубы, якім улады Літвы адмовілі ў наданні прытулку, не захацелі вяртацца ў Беларусь і 16 траўня заблакавалі рух у пункце пропуску «Мядзінінкай» (з беларускага боку – «Каменны Лог»), паведамляе Белсат са спасылкай на LRT.

Кубінцы – трое дарослых мужчын, дзве жанчыны і дзве дзяўчыны-падлеткі – прыбылі ў Літву тры тыдні таму праз пункт пропуску і папрасілі прытулак у Літве. Але Дэпартамент міграцыі вырашыў, што падставаў для давання прытулку няма. Пасля гэтага кубінцаў прывезлі ў «Мядзінінкай», каб вярнуць у краіну, з якой яны прыбылі – у Беларусь.

Але мігранты адмовіліся вяртацца ў Беларусь і сталі на праезнай частцы ля памежнай лініі. Рух транспарту быў заблакаваны прыкладна з 13:00 да 14:00. Пасля гэтага літоўскі бок вырашыў вярнуць кубінцаў у цэнтр рэгістрацыі замежнікаў у Пабрад.

Прадстаўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў паведаміў, што спецслужбы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі бліжэйшым часам плануюць на беларуска-польскай мяжы масавы прарыў мігрантаў. У атацы будзе браць удзел 700–800 чалавек.

Гэтая інфармацыя ўжо мела пацвярджэнне, бо з 10 да 12 траўня на беларуска-польскай мяжы было зафіксавана 824 спробы нелегальнага пераходу.

Пры гэтым спецслужбы перакідваюць у Еўрасаюз пад выглядам мігрантаў завербаваных агентаў-чачэнцаў.

яс