Грамадзянская жонка Томаша Шмыта ўтойвала ў Польшчы сваё сапраўднае паходжанне. Пры рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці жанчына заявіла, што «не мае ніякага грамадзянства», паведамляе Rzeczpospolita, якая апісвае дзіўны лёс і загадкавыя паводзіны Алены К. – пастаяннай партнёркі былога суддзі пасля ягонага разводу з жонкай.
Паводле газеты, прасачыўшы ўсяго некалькі падзей з жыцця жанчыны, можна падазраваць, што Алену К. Томашу Шмыту «падсунулі» замежныя службы.
Алена К. прыехала ў Польшчу ў 2010 годзе з украінскім пашпартам. У 2015 годзе яна падала дакументы на пастаяннае пражыванне, якое і атрымала. Верагодна аргументам быў планаваны шлюб з палякам.
Паводле выдання, Алена К. ужо некалькі апошніх гадоў не карысталася ўкраінскім пашпартам, заяўляючы, што яна асоба без грамадзянства.
Паводле крыніцаў інфармацыі ў польскіх службах, адсутнасць грамадзянства – гэта класічны спосаб легендзіравання шпіёнаў.
«Прозвішча Алены К. не ўкраінскае, а хутчэй латышскае або літоўскае. Расійскія службы часцей за ўсё выбіраюць несапраўдныя прозвішчы для сваіх агентаў менавіта з гэтых краін. Вельмі праўдападобна, што Алена К. – гэта расіянка», – кажа высокапастаўлены афіцэр з Агенцта Унутранай Бяспекі Польшчы. Паводле яго, статус асобы без грамадзянства пазбаўляе ідэнтычнасці: губляе ранні этап біяграфіі і ўскладняе ідэнтыфікацыю асобы.
Пасля таго, як Томаш Шмыт папрасіў прытулку ў Беларусі, а ягонай справай пачалі цікавіцца СМІ Алена К. ліквідавала сваю прадпрымальніцкую дзейнасць у Польшчы, прадала кватэру ў Груйцы, дзе быў прапісаны Шмыт і знікла, паведамляе газета.
аз