Беларуская Служба

Кім была грамадзянская жонка Томаша Шмыта Алена К.?

23.05.2024 12:45
Польскія СМІ спрабуюць высветліць, якая была роля партнёркі былога суддзі ў ягонай меркаванай агентурнай дзейнасці.
      .
Былы суддзя Томаш Шмыт збег у Беларусь.Фота: x/@SebastianPiton

Грамадзянская жонка Томаша Шмыта ўтойвала ў Польшчы сваё сапраўднае паходжанне. Пры рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці жанчына заявіла, што «не мае ніякага грамадзянства», паведамляе Rzeczpospolita, якая апісвае дзіўны лёс і загадкавыя паводзіны Алены К. – пастаяннай партнёркі былога суддзі пасля ягонага разводу з жонкай.

Паводле газеты, прасачыўшы ўсяго некалькі падзей з жыцця жанчыны, можна падазраваць, што Алену К. Томашу Шмыту «падсунулі» замежныя службы.

Алена К. прыехала ў Польшчу ў 2010 годзе з украінскім пашпартам. У 2015 годзе яна падала дакументы на пастаяннае пражыванне, якое і атрымала. Верагодна аргументам быў планаваны шлюб з палякам.

Паводле выдання, Алена К. ужо некалькі апошніх гадоў не карысталася ўкраінскім пашпартам, заяўляючы, што яна асоба без грамадзянства.

Паводле крыніцаў інфармацыі ў польскіх службах, адсутнасць грамадзянства – гэта класічны спосаб легендзіравання шпіёнаў.

«Прозвішча Алены К. не ўкраінскае, а хутчэй латышскае або літоўскае. Расійскія службы часцей за ўсё выбіраюць несапраўдныя прозвішчы для сваіх агентаў менавіта з гэтых краін. Вельмі праўдападобна, што Алена К. – гэта расіянка», – кажа высокапастаўлены афіцэр з Агенцта Унутранай Бяспекі Польшчы. Паводле яго, статус асобы без грамадзянства пазбаўляе ідэнтычнасці: губляе ранні этап біяграфіі і ўскладняе ідэнтыфікацыю асобы.

Пасля таго, як Томаш Шмыт папрасіў прытулку ў Беларусі, а ягонай справай пачалі цікавіцца СМІ Алена К. ліквідавала сваю прадпрымальніцкую дзейнасць у Польшчы, прадала кватэру ў Груйцы, дзе быў прапісаны Шмыт і знікла, паведамляе газета.

аз


Пасля скандалу з Томашам Шмытам польскія ўлады плануюць узяць польскіх суддзяў пад кантроль спецслужбаў

13.05.2024 14:03
Польскі суддзя, які папрасіў у рэжыму Лукашэнкі прытулку, зʼехаў з Польшчы легальна і без выкарыстання ніякіх хітрыкаў.

Члены ўрадавай кааліцыі сумняваюцца наконт урадавай камісіі па расследаванні расійскіх уплываў у Польшчы

15.05.2024 10:05
Міхал Кабоска кааліцыйнай партыі «Польшча 2050» асцерагаецца, што яна стане нагодай для «палявання» на палітычных апанентаў.