Беларуская Служба

Супраць палітвязня Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу

27.05.2024 15:46
Па гэтым артыкуле «злоснае непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі яго судзяць ужо другі раз.
Зміцер ДашкевічYouTube/screen/ТОК/TALK

Супраць палітвязня Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу. Як паведаміла 25 траўня на Facebook жонка палітвязня Наста Дашкевіч, Змітру ставяць у віну «злоснае непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі (ч. 2 арт. 411 КК). Па гэтым артыкуле палітвязню пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, нагадвае «Вясна».

Нагадаем, Змітра Дашкевіча асудзілі летам 2022 года за ўдзел у акцыі пратэстаў на паўтара года калоніі.

Восенню 2023 года палітвязня асудзілі паводле арт. 411 КК («злоснае непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі) на адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

аз