Беларуская Служба

Завяршаецца галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду

27.05.2024 17:15
Нагадваем, Следчы камітэт адкрыў крымінальныя справы на 257 чалавек, якія выказалі жаданне балатавацца ў КР.
Выбарыulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння апоўначы завяршаецца галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. Выбары ў КР пачаліся апоўначы 25 траўня і, згодна з першапачатковым планам, павінны завяршыцца ў 23:59 27 траўня.
Да ўдзелу ў галасаванні заахвочваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

- У гэтыя дні адбудзецца галасаванне па выбарах у Каардынацыйную раду. Гэта важна для беларускага парламенцкага корпуса. Першыя за 30 гадоў у нас сапраўды зʼяўляецца магчымасць выбраць сваіх прадстаўнікоў.

Нагадваем, неўзабаве пасля запуску галасавання старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька паведаміла аб масіраванай DDoS -атацы на платформу для галасавання. Спроба парушыць працу сістэмы была адбітая. Паводле старшыні выбарчай камісіі, на сёння пасля поўдня прагаласавала больш за 5 тысяч чалавек.

Самы просты і бяспечны спосаб прагаласаваць – праз вэб-версію ў рэжыме інкогніта. Ён не пакідае ніякіх слядоў.

Раней рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў усе 12 выбарчых спісаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі». Пазней Следчы камітэт адкрыў крымінальныя справы на 257 чалавек, якія выказалі жаданне балатавацца ў Каардынацыйную раду.

аз

За першы дзень выбараў у Каардынацыйную раду прагаласавалі 2463 чалавекі

26.05.2024 09:07
Галасаванне працягнецца яшчэ два дні, да 27 мая ўключна.

Беларусы не пайшлі на альтэрнатыўныя выбары

27.05.2024 18:15
Дэмакратычным палітыкам пакуль не ўдалося здабыць давер беларусаў і на выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавала няшмат людзей.