Беларуская Служба

Лукашэнка заклікаў дзяржаўных журналістаў не саромецца быць прапагандыстамі

28.05.2024 13:08
Такую заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў 28 траўня ў Магілёве ў часе сваёй прамовы на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі.
       .
Лукашэнка заклікаў дзяржаўных журналістаў не саромецца быць прапагандыстамі.president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці ўзмацнення ідэалагічнай працы, прапаганды і контрпрапаганды.

«Хачу, каб маладыя журналісты гэта засвоілі. Не варта саромецца такіх слоў і паняццяў. Ці на Захадзе іх няма? Проста назвалі іншым словам, піяр, гэта значыць работа з грамадкай думкай. Сутнасць адна. Вось і няхай працуюць з грамадскай думкай на сваёй тэрыторыі», – працытавала Аляксандра Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«Нас не трэба карміць балбатнёй пра нібыта незалежныя СМІ, дэмакратычныя каштоўнасці. Мы ж бачым, як яны кідаюць у турмы сваіх журналістаў, закрываюць медыя і пераследуюць кожнага, хто асмеліўся не пагадзіцца з палітыкай і дзеяннямі ўлады», – заявіў Лукашэнка і ў якасці прыкладаў назваў ЗША, Еўрасаюз, Малдову, краіны Балтыі, Украіну і Грузію.

Насамрэч у гэтых краінах няма фактаў зняволення журналістаў, у адрозненне ад Беларусі, дзе за выказванні іншых думак людзі атрымліваюць вялікія тэрміны пазбаўлення волі.

У пералічаных Лукашэнкам краінах змагаюцца з распаўсюдам расейскай прапаганды і расследуюць факты фінансавання Расеяй еўрапейскіх палітыкаў, каб скараціць вайсковую дапамогу Украіне, на якую напала Расія.

У Беларусі ў зняволенні цяпер 35 прадстаўнікоў медыя.

svaboda.org/вх