Беларуская Служба

Сальда вонкавага гандлю Беларусі таварамі і паслугамі за месяц зменшылася на $68 млн

10.06.2024 15:30
Цягне сальда ў мінус гандаль таварамі. 
.
.Pexels/pixabay.com/CC0

Адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі павялічылася амаль на $67,6 млн за красавік. Па выніках студзеня – красавіка яно склала – $ 154, 3 млн. У студзені – сакавіку было – $ 86, 7 млн. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк.

У студзені-красавіку 2023 года сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі было станоўчым – $146,8 млн.

Цягне сальда ў мінус гандаль таварамі. Беларусь прадала тавараў у студзені-красавіку на $1 091,7 млн менш, чым купіла за мяжой. У параўнанні са студзенем – красавіком 2023 года адмоўнае сальда павялічылася на 31,4%.

Так адбываецца за кошт таго, што імпарт расце хутчэй, чым экспарт. За першыя чатыры месяцы 2024 года імпарт вырас на 4,7% да адпаведнага перыяду 2023 года, а экспарт – на 2,9%. Імпарт склаў 13,93 млрд., а экспарт-12,84 млрд.

Экспарт паслуг у плюсе, тут сальда складае $937,4 млн. Гэта на 4,1% менш, чым у студзені-красавіку 2023 года. Імпарт паслуг скараціўся за 0,1%, а экспарт – на 1,5%. Імпарт склаў $1,84 млрд, а экспарт – $2,78 млрд. звычайна ў топе паслуг, якія экспартавала Беларусь, былі транспартныя і IT-паслугі.

ав/Белсат