Беларуская Служба

На «Нафтане» адбыўся пажар. Пацярпеў адзін супрацоўнік прадпрыемства

11.06.2024 16:24
Прычына пажару высвятляецца.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: UBC Stock/Shutterstock.com

11 чэрвеня адбыўся пажар на Наваполацкім ААТ «Нафтан». Падраздзяленні МНС ліквідавалі ўзгаранне, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі.

Паводле МНС, гарэў блок абаротнага водазабеспячэння ў градзірні (прыладзе, прызначанай для ахаладжэння вялікай колькасці вады накіраванай плынню атмасфернага паветра).

«Папярэдне ў выніку інцыдэнту атрымаў апёкі мужчына 1975 году нараджэння, работнік спецыялізаванага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 3 горада Наваполацка», – паведаміла МНС.

Прычына пажару высвятляецца.

Іншыя падрабязнасці здарэння, а таксама стан пацярпелага работніка пакуль невядомыя.