Беларуская Служба

У красавіку беларуская эканоміка страціла яшчэ 11,3 тысячы чалавек

12.06.2024 13:01
Адток кадраў — галоўная болевая кропка беларускай эканомікі.
    .  .
Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі. Дадзеныя Бестата.t.me/naszyhroszy

Паводле звестак Белстата, у эканоміцы Беларусі ў красавіку 2024 года было занята 4 млн 126,5 тысячы чалавек або адразу на 11,3 тысячы менш, чым было занята месяцам раней. Атрымліваецца, што лютаўскі і сакавіцкі прырост быў перакрэслены за адзін месяц.

Больш за тое, калі ўлічыць вынікі студзеня, калі рынак працы таксама страціў 11 тысяч занятых, то сітуацыя сёлета не паказвае і намёку на паляпшэнне.

Агулам за студзень-красавік 2024 года беларускі рынак працы страціў каля 14 тысяч занятых.

За ўвесь 2022 год зніжэнне было каля 70 тысяч занятых, за 2023 яшчэ 50 тысяч. Тэмпы зніжэння занятасці ў бягучым годзе ніжэйшыя, чым у мінулым, але адток кадраў захоўваецца, і яго тэмпы ўсё яшчэ вельмі адчувальныя для беларускай эканомікі.

naszyhroszy/вх