Пра абставіны затрымання паведаміў хрысціянскі прапаведнік Сяргей Мельянец.
Дзмітрый Чоўган у Брэсце вядомы як дырэктар сеткі кавярняў «Параграф».
7 чэрвеня падчас паездкі ў Польшчу яго схапілі проста на мяжы і забралі ў ІЧУ. Некалькі гадзін родныя не ведалі пра яго месцазнаходжанне.
10 чэрвеня яму далі 15 сутак арышту. Артыкул пакуль невядомы. Засталася жонка з маленькім дзіцём.
У профілі мужчыны ў facebook у якасці аватара цяпер стаіць выва з чырвона-зялёным сцягам.
Дзмітрый Чоўган – шматдзетны бацька (у яго чацвёра дзяцей, малодшаму – тры гады), а таксама багаслоў і служыцель царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Чыстае сэрца».
вх