Беларуская Служба

ЗША прадоўжылі санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі яшчэ на год

14.06.2024 14:00
Амерыканскія санкцыі былі ўведзеныя пасля выбараў 2006 года.
Амерыканскі сцягoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗША прадоўжылі санкцыі ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі яшчэ на год. Паведамленне пра гэта афіцыйна апублікаванае ў Федэральным рэгістры 14 чэрвеня.

Амерыканскія санкцыі былі ўведзеныя пасля выбараў 2006 года «ў сувязі з дзеяннямі ўрада і іншых асоб, накіраванымі на падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў у Беларусі». У сярэдзіне 2010 гадоў яны перапыняліся на час «адлігі». А ў 2021 годзе санкцыйны рэжым быў пашыраны ў сувязі з палітычным пераследам пасля выбараў 2020 года і прымусовай пасадкай самалёта Ryanair, паведамляе «Еўрарадыё».

«Дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб, а таксама шкодная дзейнасць і даўнія злоўжыванні беларускага рэжыму працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», – гаворыцца ў заяве прэзідэнта Джо Байдэна з нагоды падаўжэння санкцый.

вс