Беларуская Служба

Праваабаронцы прызналі яшчэ 10 чалавек палітычнымі зняволенымі

14.06.2024 15:25
На сёння ў спісе палітвязняў «Вясны» 1407 чалавек, але спіс відавочна няпоўны.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Fanni_2021

Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў 14 чэрвеня чарговую супольную заяву шэрагу арганізацыяў аб прызнанні палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. На сёння ў спісе палітвязняў «Вясны» 1407 чалавек, але спіс відавочна няпоўны.

Артыкулы, паводле якіх асудзілі ці вінавацяць гэтых людзей, адносяцца да так званых дыфамацыйных і, як падкрэсліваюць праваабаронцы, выкарыстоўваюцца для пераследу правамерных формаў выказвання меркаванняў.

Праваабаронцы ў чарговы раз заклікаюць дэкрыміналізаваць дыфамацыю і не дапускаць пазбаўлення волі грамадзянаў за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў. Таксама яны заклікаюць неадкладна спыніць пераслед і вызваліць названых вышэй, а таксама ўсіх іншых палітычных зняволеных.

На момант публікацыі ў спісе палітвязняў, які публікуе «Вясна», 1407 чалавек. І гэта без уліку тых, хто ўжо адбыў пакаранне або ўцёк ад яго за мяжу, і без уліку пакараных паводле Адміністратыўнага кодэксу. Некаторыя праваабарончыя арганізацыі лічаць падыход «Вясны» састарэлым, ужываюць іншыя крытэры і даюць нават большыя лічбы палітвязняў – напрыклад, «DissidentBy» налічвае 1561 палітвязня. Але і гэтыя лічбы наўрад ці поўныя: праваабаронцы не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам, які нярэдка таемна затрымлівае і судзіць людзей, а пра некаторых палітвязняў сваякі баяцца паведамляць праваабаронцам, паведамляе «Белсат».

вс