Беларуская Служба

З'яўляецца інфармацыя пра тое, колькі палітвязьняў адпусціў Лукашэнка

04.07.2024 15:37
Ні ўлады ні праваабаронцы не выяўляюць прозвішчаў.
ЦІП Акрэсцінаnaviny.by

Службе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 10 прозвішчаў (+1 непацверджанае) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне, паведаміў у палове дня ТК-Краіна для жыцця.

«Нашая арганізацыя прытрымліваецца рэжыму цішыні і не агучвае іх з меркаванняў бяспекі», – напісана ў паведамленні.

Адно прозвішча назвалі родныя вызваленага вязня. Гэта старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

яс