Беларуская Служба

У Францыі праходзіць другі тур датэрміновых парламенцкіх выбараў

07.07.2024 14:03
Упершыню можа перамагчы нацыяналістычная партыя Нацыянальны саюз.
     .      ()   ( )
Другі тур парламенцкіх выбараў у Францыі. На здымку прэзідэнт Еманюэль Макрон (справа) з жонкай (за Макронам)EPA/MOHAMMED BADRA / POOL Dostawca: PAP/EPA.

У Францыі праходзіць другі тур датэрміновых парламенцкіх выбараў. Іх вынік можа быць беспрэцэдэнтным у гісторыі французскай дэмакратыі.

Палітычныя партыі спадзяюцца атрымаць 289 месцаў, што дасць абсалютную большасць у Нацыянальным сходзе, ніжняй палаце парламента.

Паводле апытанняў, нацыяналісты атрымаюць больш за ўсіх, магчыма, больш за 200 месцаў. Верагодна, вялікую колькасць месцаў атрымае левы блок. Трэцяй сілай у палаце будзе кіруючая цэнтрысцкая кааліцыя прэзідэнта Макрона.

Прэзідэнт Макрон будзе вымушаны супрацоўнічаць з першым у гісторыі Францыі нацыяналістычным урадам. Паводле апытанняў, ніякая партыя не атрымае абсалютнай перавагі. Мяркуецца, што ўзнікне неабходнасць стварыць шырокую кааліцыю з цэнтраправых па камуністаў. Апошні сцэнар, які можна ўявіць гэта адстаўка прэзідэнта Макрона, аднак ён сам выключае такую магчымасць.

Невядома, ці зможа якая-небудзь партыя сфармаваць кааліцыю і ўзяць уладу. У выніку ўпершыню за паўстагоддзя Францыя можа не мець стабільнага ўраду.

Палітычны тупік у Францыі можа зацягнуцца надоўга, паколькі канстытуцыяй не вызначаны ліміт часу на прызначэнне прэм'ер-міністра. Новыя парламенцкія выбары ў Францыі можна аб'явіць найраней праз год.

Ёсць таксама асцярогі беспарадкаў і гвалтоўных дэманстрацый у выпадку перамогі нацыяналістаў. За парадкам на вуліцах краіны сочаць больш за 30 тысяч паліцэйскіх і жандараў.

яс/IAR