Беларуская Служба

Магілёўскіх журналістаў будуць судзіць за ўдзел «у баявых дзеяннях за мяжой»

08.07.2024 17:30
Весці працэс будзе суддзя суда Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крэнжыеўскі.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Магілёве на гэтым тыдні пачынаюць судзіць журналістаў-фрылансераў Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова. Ім ставяць у віну «ўдзел ва ўзброеным фармаванні або канфлікце», а таксама прыналежнасць да «экстрэмісцкага фармавання», паведамляе Mayday.team.

У прыватнасці разгляд справы магілёўцаў пачнецца 12 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе. Весці працэс будзе суддзя суда Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крэнжыеўскі.

Нагадаем, фрылансер Алесь Сабалеўскі быў затрыманы ў снежні 2023 года. Першапачаткова ён падвергся двум адміністрацыйным арыштам, пасля чаго ў студзені 2024 года на яго завялі крымінальную справу. У Магілёве Сабалеўскі вядомы як адзін з фрылансераў, якія супрацоўнічалі да 2020 года з гарадскімі анлайн-выданнямі.

Яўген Глушкоў – былы магілёўскі журналіст, аператар у 90-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі. Ён быў затрыманы ў пачатку студзеня 2024 года.

У апошнія гады мужчыны не прымалі ўдзелу ў журналісцкіх праектах.

аз